Старонкі гісторыі
І ў часы існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, і ў межах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай жыхары беларускіх зямель адрознівалі сябе ад іншых народаў – немцаў, палякаў, літоўцаў.
У перыяд існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай еўрапейскія народы называлі жыхароў беларускіх зямель ліцвінамі. З 17 стагоддзя мясціны, дзе зараз знаходзяцца Віцебская і частка Магілёўскай вобласці згадваліся як “Белая Русь”. У 19 стагоддзі гэта назва рапаўсюдзілася на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі і дала імя супольнасці людзей, якія на ёй жылі, - беларусы.
Аўласенка Генадзь
У той час, калі не было ні тэлебачання, ні кінематографа, тэатры адыгрывалі важную культурную ролю ў грамадстве. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі тэатры меліся бадай што ў кожным горадзе. Потым тэатральную эстафету перахапіў Старажытны Рым. Пад уплывам антычнай традыцыі захапленне тэатрам перайшло ў сярэднявечную Еўропу...
Аўласенка Генадзь
На працягу тысячагоддзяў галоўным транспартным сродкам для чалавека былі коні. Летам каня запрагалі ў карэты ці калёсы, зімой — у сані. Яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя гужавы транспарт (менавіта так называецца перавозка на конях) быў асноўны на Беларусі.











